Колядный обряд «Конікі» на Столинщине

Ведаеце, кожны, хто лічыць сябе беларусам, павінен пабываць у гэтым гарадку, на гэтым свяце. Галоўным яго героем з'яўляецца Конік, які і даў назву ўнікальным шчадроўкам, якія праходзяць тут штогод з 13 на 14 студзеня.

У час, калі ўсе «нармальныя» людзі рыхтуюцца адзначыць стары Новы год застоллем, гэтыя «швэндаюцца» з хаты ў хату, ды яшчэ ў якіх уборах! Бразільскі карнавал, не інакш!

Удзельнікі мiкрапраекта мiжнароднай тэхнiчнай дапамогi Праграмы трансгранiчнага супрацоўнiцтва «Польшча - Беларусь - Украiна 2007-2013» «Адраджэнне i захаванне народных традыцый у арганiзацыi i правядзеннi мясцовых свят i абрадаў» трансгранiчнага аб'яднання «Еўрарэгiён "Буг"» пры фiнансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза прыбылi сюды напярэдаднi. Праект арганiзаваны i рэалiзуецца абласным аграпрамысловым саюзам. І гэта надало святу яшчэ больш каларыту.

А 19-й гадзіне «двіжуха», як кажа моладзь, пачалася. «Гарадчукі» (так называюць сябе мясцовыя жыхары) выходзяць шчадраваць.Тыя, хто шчадруюць, не так сабе хлопцы і дзяўчаты з торбай. У нас быў выдатны «конік» Сяргей, яго верны мушкецёр, індзеец, Дзед Мароз, Снягурка, Маша, санітарка і яшчэ Бог ведае хто, каго ў цемры адразу не распазнаеш. Ірванулі да першага катэджа, і ўмомант урэзаў гармонік, палiлiся песні, прыпеўкі. Конь рваўся ў пакоі і да стала, але гаспадары яму ўсё ж крыху адварочвалі морду. Наогул тыя, хто шчадруюць, усюды адчуваюць сябе ў гэты вечар поўнымі гаспадарамі. Усе ім рады, наўрад ці хто падумае не пусціць, такая ўжо тут завядзёнка. Горад не спіць амаль ўсю ноч, літаральна, як у нас на Новы год 31 снежня.

Пасля парада - канцэрт на плошчы. Пералічыць гурты - справа дарэмная. Да паўночы будзеш гэта рабіць, і нічога не атрымаецца. Свае мясцовыя, з навакольных вёсак, з Маларыты і Драгічына. А на гэты раз упершыню і з Польшчы. Дарафей Фіёнік з кампаніяй з Бельска-Падляшскага ўсё пашырае асваенне берасцейскіх прастораў.

На канцэрце была такая атмасфера, што некаторыя танцоры, здаецца, уваходзілі ў экстаз. І гледачоў сабралася вельмі шмат. Кажуць, з навакольных вёсак іх прыязджае штогод усё больш і больш.

Мэр Давыд-Гарадка Вячаслаў Стаднік віншаваў і даваў узнагароды, так сказаць, па сваёй лініі. Свята планавалася да гадзіны ночы, але разышлiся, можа, і пазней.

Видео с мероприятия:

Фотогалерея мероприятия:

«Конікі»«Конікі»«Конікі»«Конікі»«Конікі»«Конікі»«Конікі»«Конікі»«Конікі»«Конікі»«Конікі»«Конікі»«Конікі»«Конікі»«Конікі»«Конікі»«Конікі»
Партнеры проекта:

partner1 partner1 partner1 partner1